Беларуская Служба

Амаль 10 мільёнаў палякаў былі прывітыя супраць COVID-19

09.05.2021 08:50
З сённяшняга дня рэгістравацца на вакцынацыю могуць наймалодшыя дарослыя палякі.
 10      COVID-19.
Амаль 10 мільёнаў палякаў былі прывітыя супраць COVID-19.PAP/Leszek Szymański

Палякі, якім больш за 18 гадоў, могуць ужо рэгістравацца на вакцынацыю супраць COVID-19. З сённяшняга дня была адкрытая рэгістрацыя для чатырох апошніх узроставых груп, то бок для асобаў, якія нарадзіліся 2000, 2001, 2002 і 2003 гадах. Такім чынам усе дарослыя пацыенты змогуць выбраць дату і месца прышчэпкі.

Урадавы інфармацыйны цэнтр нагадвае, што  зарэгістравацца можна, як праз вэб-сайт e-pacjent.gov.pl, так і адправіўшы СМС-паведамленне на нумар 880-333-333. Можна таксама скарыстацца бясплатнай гарачай лініяй 989.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, да гэтага часу ў Польшчы былі пастаўленыя 13 мільёнаў 409 тысяч 463 доз вакцыны. Толькі ўчора прывіліся 375 тысяч 115 чалавек.

Агульная колькасць пацыентаў, прышчэпленых хаця б адной дозай вакцыны супраць COVID-19, складае 9 мільёнаў 987 тысяч 919 пацыентаў. Дзве дозы атрымалі 3 мільёны 421 тысяча 544 чалавекі.

аз