Беларуская Служба

Міністэрства замежных спраў Польшчы раіць не ездзіць у Беларусь, калі няма такой патрэбы

24.05.2021 19:14
Як паведамляецца на сайце міністэрства, гэта звязана з палітычным крызісам у Беларусі.
      ,  .
Разам з Раманам Пратасевічам затрыманая яго дзяўчына, Сафія Сапега. PAP/EPA/STRINGER

«У сувязі з інцыдэнтам з Ryanair мы асабліва раім не падарожнічаць у Беларусь і не лятаць рэйсамі над тэрыторыяй Беларусі, паколькі гэта можа быць звязана з дадатковымі рызыкамі з-за непрадказальных дзеянняў беларускіх уладаў, якія могуць быць накіраваны супраць пасажыраў гэтых рэйсаў, у тым ліку польскіх грамадзян», – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Міністры замежных спраў рэкамендуюць грамадзянам Польшчы, якія знаходзяцца ў Беларусі, быць надзвычай асцярожнымі і не раяць наведваць месцы, дзе адбываюцца сходы. Міністэрства нагадвае, што ў выпадку раптоўнай бяды грамадзянін Польшчы можа звярнуцца непасрэдна да дзяжурнага консула.

ав

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязня Рамана Пратасевіча

24.05.2021 14:58
«Пераслед блогера Рамана Пратасевіча ажыццяўляецца ўладамі Беларусі ў перыяд вострага крызіса з правамі чалавека ў краіне».

Свет рэагуе на прымусовую пасадку самалёта ў Мінску

24.05.2021 16:33
«Гэта дзяржаўны тэрарызм», «авіяпірацтва спалучанае з выкраданнем», «хопіць дыпламатычных слоў» – гэта толькі некаторыя рэакцыі, якія можна было пачуць пасля прымусовай пасадкі лайнера авіякампаніі Ryanair у Мінску.