Беларуская Служба

Беларусы змогуць падаваць заяўкі на візу непасрэдна ў Варшаву

03.06.2021 18:53
 Адпаведнае распараджэнне ўвойдзе ў сілу 14 чэрвеня.
польская візаhttps://docplayer.pl/47192877-Zatrudnianie-obcokrajowcow-zestawienie-najwazniejszych-informacji-praktycznych-warszawa.html

Дакументы грамадзян Беларусі для атрымання польскай візы будуць разглядаць у Міністэрстве замежных спраў у Варшаве. Гэта паскорыць працэдуру іх выдачы і дапаможа разгрузіць консулаў.

Такую магчымасць для Беларусі рэгламентуе адмысловае распараджэнне Міністра замежных спраў Польшчы ад 28 траўня 2021 года. Дакумент увойдзе ў сілу з 14 чэрвеня.

У Міністэрстве замежных спраў ствараецца спецыяльны аддзел, які будзе займацца апрацоўкай візавых заявак. Чыноўнікі ў Варшаве будуць мець тыя ж інструменты для прыняцця візавых рашэнняў, што і консулы, каб максімальна прыспешыць працэс. Гэта будзе тычыцца як турыстычных, так і працоўных віз.

У лютым 2021 года ў Польшчы ўнеслі змены ў Закон аб замежніках.
Асноўная мэта такога спрашчэння – паскорыць у першую чаргу выдачу працоўных візаў і скараціць час чакання польскага працадаўцы, паведаміў Упаўнаважаны па справах малога і сярэдняга бізнесу.

Заявы на выдачу візаў можна будзе падаваць праз консульства або непасрэдна ў згаданы аддзел у Польшчы.

яс