Беларуская Служба

Польскія сенатары выслухалі даклад пра сітуацыю ў Беларусі

10.06.2021 17:45
Спікер Сенату Томаш Гродзкі адзначае «маральны абавязак Польшчы падтрымаць адважную беларускую нацыю, якая адчувае тое, што мы адчувалі да 1989 года».
Спікер Сенату Томаш Гродскі PAP/Paweł Supernak

Сенатары падчас аднадзённай сесіі выслухалі інфармацыю Міністэрства замежных спраў пра дзейнасць польскага ўрада адносна сітуацыі ў Беларусі, уключаючы рэпрэсіі супраць польскай меншасці.

Спікер Сенату Томаш Гродзкі адзначае «маральны абавязак Польшчы падтрымаць адважную беларускую нацыю, якая адчувае тое, што мы адчувалі да 1989 года».

-Рэпрэсіі, забойствы, пераслед, турмы. Цяпер у турмах знаходзіцца прынамсі некалькі сотняў чалавек, многія з іх – палітвязні. Многія з іх – польскага паходжання.

У парадку дня пасяджэння Сената таксама ўнесена тэрміновая папраўка ў закон аб метадзе вызначэння мінімальнай базавай заработнай платы асобных работнікаў службы аховы здароўя. Палата таксама разгледзіць праект папраўкі Сената да закона аб інвестыцыях у ветрапаркі.

ав

Былы прэм’ер Польшчы: У справе Беларусі нельга зрабіць шмат

01.06.2021 15:50
Ён прызнае, што пасля скандалу з самалётам асабіста спадзяваўся больш канкрэтных рашэнняў палітычнага характару.

Міністр замежных спраў Польшчы: Спробы падзяліць польскае і беларускае грамадства неэфектыўныя

09.06.2021 13:26
Госць Польскага радыё адзначыў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжо даўно робіць крокі ў гэтым кірунку без якіх-небудзь сур'ёзных эфектаў.