Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы: Спробы падзяліць польскае і беларускае грамадства неэфектыўныя

09.06.2021 13:26
Госць Польскага радыё адзначыў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжо даўно робіць крокі ў гэтым кірунку без якіх-небудзь сур'ёзных эфектаў.
Кіраўнік польскага МЗС Збігнеў РауFoto: twitter.com/@MSZ_RP

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў заявіў, што спробы падзяліць польскае і беларускае грамадства неэфектыўныя. Госць Польскага радыё адзначыў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжо даўно робіць крокі ў гэтым кірунку без якіх-небудзь сур'ёзных эфектаў.

Міністр Збігнеў Раў прывёў прыклад свята нацыянальнага адзінства, уведзенага Аляксандрам Лукашэнкам і якое павінна адзначацца 17 верасня:

-Выбар уладаў Беларусі даты савецкай агрэсіі на Польшчу як свята народнага адзінства – гэта радыкальны крок, але таксама фальшывы. Агрэсія была вынікам пакту Рыбентропа-Молатава. Звяртанне ў пытаннях дзяржаўнасці да дамовы паміж Гітлерам і Сталінам у сённяшніх часах з’яўляецца абсурднай ідэяй.

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, Дзень народнага адзінства павінна будзе адзначацца 17 верасня, гэта значыць у гадавіну нападу СССР на Польшчу.

ав

Збігнеў Рау: Сустрэча Байдэна з Пуціным не памяняе палітыкі Вашынгтона ў дачыненні да Масквы

09.06.2021 10:04
Сустрэча кіраўнікоў ЗША і Расіі Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна запланаваная на 16 чэрвеня ў Жэневе.

ІНП Польшчы: 17 верасня 1939 года – гэта свята адзінства двух таталітарызмаў

09.06.2021 10:46
«Абвяшчэнне 17 верасня «Днём народнага адзінства Беларусі» абражае памяць не толькі польскіх, але і беларускіх ды іншых ахвяр абедзвюх таталітарных сістэм».