Беларуская Служба

Прэм’ер Маравецкі наведаў пацярпелую ад пажару вёску на поўдні Польшчы

20.06.2021 12:06
Учора ўвечары, у выніку буйнога пажару, там згарэў 21 дом і 23 гаспадарчыя будынкі.
-     .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Новай Белай.PAP/Grzegorz Momot

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў, што цягам некалькіх дзён жыхары падкарпацкай вёскі Новая Белая(Nowa Biała), якія пацярпелі ў буйным пажары, атрымаюць дзяржаўную дапамогу. Учора ўвечары там згарэў 21 дом і 23 гаспадарчыя будынкі. Пацярпелі 9 чалавек. Кіраўнік польскага ўрада прыняў удзел у сустрэчы групы па крызісным кіраванні ў Новай Белай і аб’яцаў дапамогу з боку дзяржавы:

- Гэта непасрэдная дапамога для пацярпелых жыхароў, а таксама дапамога дзяржавы пры адбудове дамоў і гаспадарчых збудаванняў. Мы бачылі шмат знішчанай фермерскай тэхнікі. Таму фермерам трэба дапамагчы ў закупцы новых машынаў.

Пракуратура ў горадзе Новы Тарг ініцыявала расследаванне па гэтай справе. Гэта не першы пажар у Новай Белай. Распаўсюджванню агню ў вёсцы спрыяе размяшчэнне побач сябе драўляных будынкаў, характэрнае для рэгіёна Спіш.

аз