Беларуская Служба

Былы міністр замежных спраў: некаторыя краіны ЕС супраць пашырэння супольнасці

29.06.2021 11:03
Далучэнне краін Заходніх Балкан учора было падтрымана кіраўнікамі дыпламатый краін Вышаградскай групы на сустрэчы ў Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexandros Michailidis / Shutterstock.com

Па словах еўрадэпутата партыі «Права і справядлівасць» Вітольда Вашчыкоўскага, некаторыя краіны Еўрапейскага Саюзу не жадаюць пашыраць супольнасць на краіны Заходніх Балкан. Далучэнне гэтых краін да ЕС учора было падтрымана кіраўнікамі дыпламатый краін Вышаградскай групы на сустрэчы ў Польшчы.

Нежаданне краін Заходняй Еўропы прымаць новых членаў вынікае з расчаравання працэсам пашырэння ЕС, – мяркуе Вашчыкоўскі.

«Краіны, якія далучыліся да Еўрапейскага Саюзу, напрыклад Польшча, таксама маюць свае інтарэсы і патрабуюць рэалізацыі гэтых інтарэсаў. Адсюль расчараванне з боку заходнееўрапейскіх краін, што мы «не захавалі за сабой права сядзець ціха», як сказаў адзін з прэзідэнтаў Францыі», – адзначыў Вітольд Вашчыкоўскі.

На думку еўрадэпутата, далучэнне краін Заходніх Балкан да Еўрапейскага Саюзу не прывядзе да значных эканамічных змен для грамадства. На яго думку, Польшча разам з суседнімі дзяржавамі павінна падтрымаць канцэпцыю пашырэння ЕС.

IAR/нг