Ядзерная энергетыка ў Польшчы з'явіцца найперш у малых рэактарах? Паводле неафіцыйнай інфармацыі «Dziennik Gazeta Prawna», польская кампанія хімічнай галіны Synthos і польскі нафтавы канцэрн Orlen вядуць перамовы. Неўзабаве абедзве кампаніі павінны падпісаць пагадненне, якое прадугледжвае ўстаноўку ў Польшчы малых атамных рэактараў.
Паводле інфармацыі выдання, пагадненне паміж Synthos і Orlen датычыцца супрацоўніцтва ў галіне энергіі з нізкім і нулявым узроўнем выкідаў. Малыя ядзерныя рэактары ўпішуцца ў гэты пастулат.
Кампанія Міхала Саловава плануе развіць гэтую нішу сумесна з GE Hitachi Nuclear Energy. Пагадненне з PKN Orlen дапамагло б папулярызаваць гэтую канцэпцыю.
Аднак «DGP» звяртае ўвагу, што малыя ядзерныя рэактары могуць абагнаць буйныя ядзерныя рэактары ў Польшчы. Больш за тое, невядома, ці планы нафтавай кампаніі супярэчаць урадавай ядзерна-энергетычнай праграме. Плануецца, што да 2033 года ў эксплуатацыю будзе ўведзены першы буйны ядзерны рэактар.
Упаўнаважаны ўрада па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі запэўніў газету, што планы PKN Orlen не супярэчаць планам урада.
ав