У канцылярыі прэм'ер-міністра адбылося пасяджэнне спецыяльнай групы па пытаннях новага штаму каранавірусу – так званага варыянту Дэльта.
У паведамленні на Facebook прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі звярнуў увагу на тое, што ў Вялікабрытаніі назіраецца найбольшая колькасць заражэнняў вірусам з пачатку году. "На жаль, варыянт COVID-19, які называецца Delta, распаўсюджваецца па ўсім свеце. Па словах экспертаў, ён значна больш заразны, чым ранейшыя", - напісаў ён.
"Мы павінны абмежаваць яго ўздзеянне любой цаной. Неабходна дзейнічаць неадкладна", - падкрэсліў Маравецкі.
Па інфармацыі бельгійскіх уладаў, шмат Дэльта хутчэй за ўсё распаўсюджваецца сярод маладых людзей, якія не прайшлі вакцынацыі. Еўрапейскі цэнтр па прафілактыцы і кантролі над хваробамі (ECDC) папярэдзіў аб чарговай хвалі пандэміі COVID-19. На яго думку, выключна заразны штам Дэльта складзе 70% новых заражэнняў у ЕС у пачатку жніўня і 90% да канца лета.
PAP/нг