Намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі(Paweł Jabłoński) звяртаецца да Ізраіля з просьбай паважаць адносіны з Польшчай. На мінулым тыдні ізраільскі ўрад раскрытыкаваў кодэкс аб адміністрацыйным заканадаўстве, які быў накіраваны на разгляд у польскі парламент, сцвярджаючы, што змены зробяць немагчымым вяртанне габрэйскай маёмасці альбо патрабаванне кампенсацыі за яе. Павел Яблонскі заявіў у эфіры Польскага радыё 24, што Польшча гатовая да далейшых перамоваў з Ізраілем:
- Мы гатовыя размаўляць таксама пра пытанні, у якіх нашыя меркаванні разыходзяцца. Аднак пры гэтым мы павінны ставіцца адзін да аднаго з пашанай. Элементам такой пашаны з’яўляецца права краіны самастойна ўхваляць уласнае заканадаўства, без умяшальніцтва з боку трэціх краін. Зразумела мы можам паразмаўляць пра змест згаданых законаў; паясніць прычыны. Аднак не можам пагадзіцца на сітуацыю, калі нас адразу абвінавачваюць у немаральных паводзінах.
Нагадваем, у панядзелак па справе ізраільскіх каментароў у МЗС Польшчы быў выкліканы павераны па справах пасольства Ізраіля ў Польшчы. Днём раней у Ізраілі па гэтай справе ў МЗС выклікалі польскага амбасадара Марэка Магероўскага.
аз