Беларуская Служба

У Любліне праходзіць Форум рэгіёнаў трох мораў

30.06.2021 14:07
Ініцыятыва мае амбіцыі стаць ключавым рэгіёнам для ўсяго Еўрапейскага Саюза, кажа прэм’ер Маравецкі.
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.PAP/Wojtek Jargiło

Адным з абавязкаў Польшчы з'яўляецца найлепшае выкарыстанне і развіццё патэнцыялу Ініцыятывы «Рэгіён трох мораў», заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі ў сваім пасланні да ўдзельнікаў 2-га Форуму рэгіёнаў трох мораў, які праходзіць у Любліне. Кіраўнік польскага ўрада нагадаў, што краіны рэгіёна развіваюцца найхутчэй у Еўрапейскім Саюзе. Паводле палітыка, ініцыятыва мае амбіцыі стаць ключавым рэгіёнам для ўсяго Еўрапейскага Саюза:

- Цэнтральная Еўропа – гэта зараз месца велізарнага інвестыцыйнага руху. Мы хочам падтрымліваць гэтыя працэсы, паколькі яны, як у інтарэсе Польшчы, так і Еўрасаюза. Нашыя дзеянні павінны прычыніцца да пераўтварэння нашага рэгіёна ў важны хаб марскога і чыгуначнага гандлю, які спалучыць Еўропу і Азію.

Форум рэгіёнаў трох мораў ініцыяваў у 2018 годзе ў Жэшаве прэзідэнт Анджэй Дуда. Сёлета ўдзельнікамі мерапрыемства, з’яўляюцца прадстаўнікі ўрадавай адміністрацыі, мясцовага самакіравання, навукі і бізнесу з 12 дзяржаў – членаў Ініцыятывы «Рэгіён трох мораў», прадстаўнікі стратэгічных партнёраў (Еўрапейскага Саюза, ЗША і Германіі), а таксама як рэгіёны-партнёры з Усходняй Еўропы.

Падчас мерапрыемства была падпісана эканамічная дэкларацыя «Сетка рэгіёнаў трох мораў». Дакумент падпісалі прадстаўнікі самакіраванняў Польшчы, Балгарыі, Славакіі, Літвы, Румыніі і Венгрыі.
Форум рэгіёнаў трох мораў у Любліне суправаджае першым Эканамічны кангрэс мясцовага самакіравання.
аз