Беларуская Служба

У Варшаве распачаўся ХХVII Фестываль «Арганы Архікатэдры»

04.07.2021 11:44
Падчас фестывалю «Арганы Архікатэдры» у 21-ы раз будзе прысуджана прэмія старшыні Канферэнцыі епіскапату Польшчы «Срэбная пішчалка». 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Shutterstock

Пачынаецца ХХVIII Міжнародны Фестываль «Арганы Архікатэдры». У Варшаўскай базіліцы Святога Яна Хрысціцеля прагучыць музыка ў выкананні выбітных арганістаў з многіх краін Еўропы і свету. Канцэрты будуць праходзіць з 4 ліпеня па 19 верасня, кожную нядзелю ў 16 00.

Арганізатар і мастацкі кіраўнік фестывалю Пшэмыслаў Капітула падкрэслівае, што сёлета праграма фестывалю надзвычай багатая:

-На фестывалю арганнай музыкі мы пачуем музычныя творы адразу некалькіх стагоддзяў. Безумоўна прагучаць творы Іагана Себасцьяна Баха, італьянскіх кампазітараў і безумоўна Фрэдэрыка Шапэна. Таксама выканаем творы Фелікса Новавейскага, сёлета мінае 75 год з дня яго смерці.

Падчас фестывалю «Арганы Архікатэдры» у 21-ы раз будзе прысуджана прэмія старшыні Канферэнцыі епіскапату Польшчы «Срэбная пішчалка». Сёлета ўзнагароду з рук арцыбіскупа Станіслава Гандэцкага атрымае Пётр Карвоўскі – заснавальнік і дырыжор хору прыходу Хрыста Міласэрнага ў Бяла-Падлясцы. Прэмія прысуджаецца з 2000 года за выдатныя дасягненні ў развіцці сакральнай музыкі ў Польшчы.

iar/эж


У Варшаве прайшоў фестываль беларускай музыкі

28.06.2021 16:48
Выдатнае надвор’е, канец вучэбнага і акадэмічнага года паспрыялі таму, што Варшава сапраўды загучала па-беларуску.

Сёлета Фестываль Польскай каралеўскай оперы будзе прысвечаны музыцы Моцарта

29.06.2021 14:55
Сёлета спаўняецца 230 гадоў з дня смерці геніяльнага кампазітара.