Беларуская Служба

Амаль 30 млн палякаў атрымалі прышчэпку супраць каранавіруса

04.07.2021 14:44
13 млн 716 тыс. прайшлі курс вакцынацыі цалкам. 
Szczepienia przeciw COVID-19
Szczepienia przeciw COVID-19PAP/EPA/Fernando Villar

Станам на нядзелю, 4 ліпеня ў Польшчы было выканана 29 млн 965 тыс. прышчэпак супраць каранавіруса. 13 млн 854 тыс. прайшлі курс вакцынацыі цалкам. Нагадаем, усё насельніцтва Польшчы – гэта крыху больш за 38 млн чалавек. Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі: Pfizer-BioNTech, Moderna, AstraZeneca, а таксама аднаразовай вакцынай Johnson & Johnson.

Тым часам у Польшчы працягваецца назіраецца спад эпідэміі. 4 ліпеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за мінулыя суткі было выяўлена 54 выпадкі заражэння каранавірусам, ад гэтай хваробы памёр 1 пацыент.

Агулам з пачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена 2 880 270 заражэнняў каранавірусам. Ад гэтай хваробы памерла 75 084 жыхары Польшчы.

iar/pap/эж


У Польшчы могуць вярнуць эпідэмічныя абмежаванні

23.06.2021 13:51
У сувязі з распаўсюдам штаму «Дэльта» у Вялікабрытаніі, уся Еўропа чакае вынікаў ягонай заразлівасці і таго, калі новы штам распаўсюдзіцца на кантыненце.

Міністра аховы здароўя: Аўтарытэт Касцёла можа дапамагчы ў вакцынацыі

03.07.2021 10:37
У Польшчы поўны цыкл вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі амаль 13,5 мільёна чалавек.