Беларуская Служба

За суткі ў Польшчы выяўлена 103 заражэнні каранавірусам

07.07.2021 11:48
 За апошнія суткі ад каранавіруса памерлі 17 чалавек. 
Аўдыё

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 103 інфекцыі COVID-19. За апошнія суткі ад каранавіруса памерла 17 чалавек. 6 з іх пакутавалі ад спадарожных захворванняў.

У шпіталях знаходзіцца 504 пацыенты з кавідам. Гэта на 42 менш, чым учора.

Колькасць людзей, падлучаных да апаратаў ШВЛ, скарацілася на пяць. 73 такія прылады занятыя, а 633 застаюцца даступнымі.

ав