Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы заклікаў ЕЗ падтрымаць будаўніцтва Via Carpatia

09.07.2021 11:12
Via Carpatia – шаша, якая ў будучыні павінна злучыць краіны Балтыі з узбярэжжам Чорнага мора.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Eastnews

Прэзідэнт Польшчы заклікаў еўрапейскіх лідараў падтрымаць ініцыятыву па будаўніцтву аўтамабільных дарог у рэгіёне, у тым ліку, Via Carpatia. Анджэй Дуда, падчас саміту краінаў Трохмор'я ў Сафіі, нагадаў, што працягваецца будаўніцтва польскага ўчастка Via Carpatia – шашы, якая ў будучыні павінна злучыць краіны Балтыі з узбярэжжам Чорнага мора:

-Дарагія сябры, партнёры, калі вас сапраўды хвалююць добрыя аўтамагістралі і добрыя транспартныя ўмовы ў нашай частцы Еўропы, то, калі ласка, падтрымайце нашу ініцыятыву. Вельмі важна стварыць добрыя ўмовы для будаўніцтва гэтага маршруту ва ўсіх нашых краінах, ад поўначы да поўдня.

Прэзідэнт Дуда дадаў, што Польшча таксама вядзе дыялог датычна вырашэння гэтага пытання з Еўрапейскім Звязам.

iar/эж


Анджэй Дуда: Трохмор’е – адзін з важнейшых напрамкаў маёй палітыкі

07.09.2020 13:43
Сустрэча прадстаўнікоў фінансавых біржаў  краінаў Трохмор'я праходзіць у Кракаве.

У Сафіі працягваецца саміт краінаў Трохмор'я

09.07.2021 10:18
Еўрапейскія лідары прынялі сёння Сафійскую дэкларацыю аб бягучым супрацоўніцтве.