У Польшчы зроблена ўжо звыш 29,2 мільёна прышчэпак, і амаль 13,3 мільёна чалавек прайшлі поўны цыкл вакцынацыі.
Штодзённа ў сярэднім атрымлівае ўкол звыш 340 тыс. чалавек. Усяго на сённяшні дзень у Польшчу пастаўлена 33 013 670 доз вакцыны. Вакцынацыя супраць COVID-19пачалася 27 снежня мінулага года.
З 1 ліпеня пацыенты могуць прышчапляцца другой дозай у любым пункце, незалежна ад таго, у якім пункце яны прымалі першую дозу. Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык паведаміў, што на наступным тыдні ўрад прадставіць праект, звязаны з выдачай сертыфікатаў і далейшымі стымуламі для кампаній, якія карыстаюцца Нацыянальнай праграмай імунізацыі.
Дворчык заявіў, што з наступнага тыдня ўсім людзям, якія маюць Карту паляка, будзе дазволена рабіць прышчэпкі – без якіх-небудзь дадатковых патрабаванняў, якія тычацца ўсіх замежнікаў, якія хочуць зрабіць прышчэпку ў Польшчы.
Упаўнаважаны ўрада па праграме вакцынацыі падкрэсліў, што на дадзены момант ні адна краіна не прыняла рашэння адносна абавязковай вакцынацыі супраць COVID-19. Польскі ўрад не плануе ўводзіць аплату за прышчэпкі ў бліжэйшым квартале, – сказаў Міхал Дворчык. Ён таксама падкрэсліў, што няма рашэнняў адносна ўвядзення трэцяй дозы вакцыны Covid-19.
PAP/нг