Беларуская Служба

Мінздароўя Польшчы: стабілізацыя інфекцый сышла ў мінулае

19.07.2021 14:19
У наступныя тыдні мы будзем назіраць далейшае павелічэнне, пра што сведчыць змяненне хуткасці размнажэння віруса - сцвярджае МЗ.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Стабілізацыя інфекцый сышла ў мінулае. У параўнанні з папярэднім тыднем мы ўжо назіраем павелічэнне сярэдняй колькасці інфекцый на 13%. У наступныя тыдні мы будзем назіраць далейшае павелічэнне, пра што сведчыць змяненне хуткасці размнажэння віруса, індыкатар якога складае 1», – напісаў у Твітэры міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі.

Індыкатар віруса паказвае, колькі людзей можа статыстычна заразіцца ад аднаго заражанага. Калі індэкс R вышэй 1, гэта азначае, што адзін пацыент заражае больш за аднаго чалавека.

ав

Англія адмяняе ўсе абмежаванні, звязаныя з каранавірусам

19.07.2021 09:36
Забароны і загады замяняюцца рэкамендацыямі.