Беларуская Служба

У Польшчы зарэгістравана 246 выпадкаў заражэння штамам Дэльта

26.07.2021 10:18
Да гэтага часу ў Польшчы зроблена больш за 33 мільёны прышчэпак. Поўнасцю прышчэплены амаль 17 мільёнаў чалавек.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска паведаміў, што на сённяшні дзень у Польшчы зарэгістравана 246 выпадкаў заражэння штама Дэльта. Як і ва ўсёй Еўропе, таксама ў Польшчы гэты варыянт пачынае пераважаць, і яго наяўнасць пацвярджаецца прыблізна ў 70% выпадках.

У эфіры Польскага радыё намеснік міністра Вальдэмар Краска заявіў, што вакцынацыя – адзіны эфектыўны спосаб барацьбы з пандэміяй:

-Як прышчэпка AstraZeneca, так і прышчэпка Pfizer ахоўваюць нас ад новага штама. Нават калі мы захварэем, то хвароба праходзіць вельмі лагодна: невялікі боль цягліцаў, боль галавы, невысокая тэмпература. І гэта ўсё. Трэба вельмі выразна сказаць, вакцынацыя ахоўвае нас не толькі ад смерці, але і ад цяжкога захворвання каранавірусам.

Намеснік міністра Вальдэмар Краска дадаў, што сямейныя лекары былі ўключаны ў праграму прышчэпак, што павінна прывесці да павелічэння колькасці ін'екцый, асабліва сярод груп высокай рызыкі. На думку намесніка міністра, высокі ўзровень вакцынацыі насельніцтва зменшыць чарговую хвалю заражэння каранавіруснай інфекцыяй, якую чакаюць восенню.

Да гэтага часу ў Польшчы зроблена больш за 33 мільёны прышчэпак. Поўнасцю прышчэплены амаль 17 мільёнаў чалавек.

ав

У Нідэрландах набірае абароты фальсіфікацыя дакументаў аб прышчэпцы на Covid-19

26.07.2021 09:02
Падроблены дакумент каштуе 200 еўра.