Беларуская Служба

Грамадзяне Афганістану прыехалі ў Польшчу, схаваныя пад прычэпам грузавіка

26.07.2021 14:13
Кіроўца польскага грузавіка, які вяртаўся з Сербіі, пасля заканчэння курса заўважыў, што двое мужчын спрабавалі выбрацца з-пад прычэпы грузавіка на паркоўцы кампаніі. 
ІлюстрацыяFree-Photos/pixabay.com/CC0

Двое грамадзян Афганістана былі затрыманыя супрацоўнікамі памежнай заставы ў Закапанэ. Яны незаконна ўехалі ў Польшчу, схаваныя пад прычэпам грузавіка, які перавозіў цынкавую руду.

Кіроўца польскага грузавіка, які вяртаўся з Сербіі, пасля заканчэння курса заўважыў, што двое мужчын спрабавалі выбрацца з-пад прычэпы грузавіка на паркоўцы кампаніі. Уладальнік транспартнай кампаніі неадкладна паведаміў у паліцыю.

Аказалася, што гэта 20-гадовыя грамадзяне Афганістана без дакументаў, якія дазваляюць уехаць і знаходзіцца ў Польшчы. Іх затрымалі.

Праверка адбіткаў пальцаў паказала, што адзін з замежнікаў ужо прайшоў міграцыйную працэдуру ў Грэцыі. Пры сабе ён меў дакумент сербскага бежанца. Іх мэтай былі краіны Заходняй Еўропы.

Па рашэнні суда афганцы былі размешчаны ў цэнтры для замежнікаў, дзе па іх справе будуць праводзіцца далейшыя мерапрыемствы, звязаныя з пацверджаннем асобы, грамадзянства і працэдурай дэпартацыі.

ав

У Чэхіі беларуса асудзілі на 21 год за ўдзел у баях у Данбасе

22.07.2021 17:27
Вышэйшы суд прызнаў, што беларус павінен адказваць за тэрарызм.