Пры неабходнасці мы прадаставім Крысціне Ціманоўскай магчымасць працягваць спартыўную кар'еру ў Польшчы. Агрэсія беларускіх службаў у Японіі патрабуе рашучай рэакцыі з боку міжнароднай супольнасці, напісаў у Фэйсбуку прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Кіраўнік польскага ўрада згадаў пра відэаролік, у якім некалькі месяцаў таму група польскіх спартсменаў падтрымлівала беларусаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў і хвалі пераследу з боку беларускага рэжыму.
«Тады мы не думалі, што неабходнасць салідарнасці з беларускімі спартсменамі вернецца падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа. Бандыцкая спроба выкрасці спартсменку, якая крытычна ставіцца да беларускага рэжыму, выклікала неадкладную рэакцыю з боку японскай паліцыі і польскай дыпламатыі», – напісаў прэмʼер-міністр.
«Мы гарантавалі Крысціне Ціманоўскай бяспеку ў пасольстве Польшчы ў Токіа, і ў выпадку неабходнасці мы таксама дамо ёй магчымасць працягваць карʼеру», – дадаў Матэвуш Маравецкі.
PAP/аз