Беларуская Служба

Завяршыўся рамонт Грунвальдскага канала

03.08.2021 19:11
Рэканструкцыя і рамонт каналаў на Мазурах дазволіць не толькі развіваць турызм, але і паспрыяе больш хуткаму эканамічнаму развіццю рэгіёна.
i
Грунвальдскi каналPAP/Tomasz Waszczuk

Намеснік міністра інфраструктуры Марэк Грубарчык(Marek Gróbarczyk) сказаў, што завяршэнне рэканструкцыі Грунвальдскага канала – гэта наступны этап агульнай рэканструкцыі Шляху Вялікіх Мазурскіх азёр.

Гэтая інвестыцыя часткова фінансуецца з Рэгіянальнага фонду, які падтрымлівае органы мясцовага самакіравання. Марэк Грубарчык падкрэсліў, што рэканструкцыя каналаў на Мазурах – гэта частка плану аднаўлення шляху, які злучае ўсе буйныя Мазурскія азёры:

- Мы плануем адрамантаваць увесь Шлях Вялікіх мазурскіх азёр, каб можна было плаваць вакол іх. Нагадваю, некалькі гадоў таму мы аб’явілі план спалучэння водным шляхам Варшавы і Вялікіх Мазурскіх азёраў. Гаворка ідзе пра абнаўленне шляху па рэках Нараў, Піса, Вісла, які даўно перастаў выкарыстоўвацца.

Намеснік міністра дадаў, што рэканструкцыя і рамонт каналаў на Мазурах дазволіць не толькі развіваць турызм у гэтым рэгіёне, але і паспрыяе больш хуткаму эканамічнаму развіццю. У агульнай складанасці на гэтыя інвестыцыі будзе выдзелена 150 мільёнаў злотых (амаль 33 мільёны еўра).

аз