Беларуская Служба

У Варшаве ўшанавалі памяць Кшыштафа Каміля Бачыньскага

04.08.2021 15:09
Паэт загінуў роўна 77 гадоў таму, у чацвёрты дзень Варшаўскага паўстання.
       3  .
Памятная дошка на будынку на вуліцы Галоўкі 3 у Варшаве.Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25871754

У Варшаве ў раёне Макотаў(Mokotów) ушанавалі памяць Кшыштафа Каміля Бачыньскага. Вядомы польскі паэт, жалнер Арміі Краёвай і падразведчык «Шэрых шэрагаў» загінуў роўна 77 гадоў таму, у чацвёрты дзень Варшаўскага паўстання. Ён належаў да трагічнага пакалення «Калумбаў» – першага ў адроджанай Польшчы.

Да памятнай дошкі перад будынкам на вуліцы Галоўкі 3(Hołówki 3), дзе апошнія гады жыў Бачыньскі, прадстаўнікі гарадскіх уладаў і гарцэры ўсклалі кветкі.

Нагадваем, Кшыштафу Камілю Бачыньскаму ў дзень смерці было 23 гады.
аз

Польскі інстытут у Вільні запусціў цыкл «Жнівень польскай паэзіі»

03.08.2021 18:11
1 жніўня палякі адзначалі 77 гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання, у якім удзельнічаў і загінуў паэт.