Беларуская Служба

Крысціна Ціманоўская далучылася да Спартыўнай каманды Orlen

10.08.2021 16:23
За крытыку беларускіх спартыўных актывістаў спартсменку знялі з удзелу ў Алімпіядзе і спрабавалі адправіць назад у Беларусь.
PKN Orlen
PKN Orlen PAP/Szymon Łabiński

Крысціна Ціманоўская далучылася да Спартыўнай каманды Orlen, паведаміў генеральны дырэктар кампаніі PKN Orlen Даніэль Абайтэк. У мінулую сераду беларуская лёгкаатлетка, якая ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у Токіа, атрымала польскую гуманітарную візу і прыехала ў Польшчу.

«Мы спадзяемся, што Крысціна Ціманоўская хутка вернецца да спартыўнага спаборніцтва. Падтрымка спорту – гэта будаўніцтва моцнага сусветнага брэнда кампаніі Orlen, але і рэалізацыя важных сацыяльных функцый» – напісаў Даніэль Абайтэк у Твітары.

Беларуская спартсменка прыляцела з Алімпійскіх гульняў у Варшаву, дзе яна знайшла прытулак ад рэпрэсій з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Паводле аб’яцання польскага Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту, Ціманоўская можа разлічваць на апеку Польскай асацыяцыі лёгкай атлетыкі, атрымае спартыўную стыпендыю і індывідуальную падтрымку.

За крытыку беларускіх спартыўных актывістаў Ціманоўскую знялі з удзелу ў Алімпіядзе, загадалі сабраць рэчы і адвезлі ў аэрапорт, адкуль яна павінна была вылецець у Беларусь. Спартсменка папрасіла дапамогі ў японскай паліцыі, а потым схавалася ў амбасадзе Польшчы, дзе атрымала гуманітарную візу.

аз

«Я гатова дапамагчы людзям, якія сталі ахвярамі ціску беларускіх уладаў»

05.08.2021 16:02
Заявіла ў Варшаве бягуння Крысціна Ціманоўская падчыс прэс-канферэнцыя, пасля таго як беларускія ўлады адхілі яе ад спаборніцтваў ды спрабавалі дэпартаваць у Беларусь.

МАК пазбавіў акрэдытацыі беларускіх актывістаў, якія запалохалі Ціманоўскую

06.08.2021 10:11
«Я гатовая дапамагчы людзям, якія могуць апынуцца ў падобнай сітуацыі», – сказала Ціманоўская падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве.

Бежанства Ціманоўскай ад беларускіх чыноўнікаў - як галівудскі фільм

07.08.2021 10:18
Крысціна пераклала праз перакладчык на смартфоне некалькі фразаў на японскую мову і звярнулася да японскіх паліцыянтаў.