Беларуская Служба

Больш за 18 млн 700 тысяч палякаў цалкам прышчэпленыя супраць каранавіруса

30.08.2021 17:14
У Польшчы было праведзена ў агульнай складанасці 36 млн 196 тысяч прышчэпак ад COVID-19
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneStudio Romantic/Shutterstock

Станам на панядзелак, 30 жніўня ў Польшчы было праведзена ў агульнай складанасці 36 млн 196 тысяч прышчэпак ад COVID-19, у тым ліку 20 тысяч за апошнія 24 гадзіны, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Жыхарам Польшчы было ўведзена больш за 19 млн 237 тысяч першых доз вакцыны супраць каранавіруса, у той час 18 млн 722 тысячы чалавек былі цалкам прышчэплены. Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі Pfizer-BioNTech, Moderna і AstraZeneca, а таксама аднаразовая вакцынай Johnson & Johnson.

Тым часам у Польшчы павялічваецца колькасць новых выпадкаў хваробы. У панядзелак улады паведамілі аб 151 новым выпадку каранавіруса.

эж

Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Мінздароўя: Вакцынацыя – гэта спосаб пазбегнуць магчымых абмежаванняў

25.08.2021 18:32
Міністэрства папярэджвае, што больш жорсткія санітарна-эпідэмічныя абмежаванні могуць закрануць рэгіёнаў з нізкім узроўнем вакцынацыі.