Беларуская Служба

МУС Польшчы: Надзвычайнае становішча – гэта канкрэтныя абмежаванні

02.09.2021 19:24
Да поўначы тыя, хто не пражывае і не працуе ў зоне, якой датычыць пастанова прэзідэнта, павінны пакінуць ейную тэрыторыю.
Granica polsko-białoruska w środku lasu
Granica polsko-białoruska w środku lasuMrMR/ Shutterstock

Забарона масавых сходаў і мерапрыемстваў, забарона на ўезд асоб, якія не пражываюць і не працуюць у памежнай зоне, абмежаванне доступу да публічнай інфармацыі – гэта некаторыя абмежаванні, звязаныя з увядзеннем надзвычайнага становішча ў памежнай зоне з Беларуссю.

Нагадваем, прэзідэнт Анджэй Дуда задаволіў просьбу ўрада і абвясціць 30-дзённае надзвычайнае становішча ў 183 населеных пунктах, якія мяжуюць з беларускай мяжой. Гаворка ідзе пра памежную зону шырынёю ў 3 кіламетры ад мяжы ў Падляшскім і Люблінскім ваяводствах.

Увядзенне надзвычайнага становішча звязана з канкрэтнымі абмежаваннямі. Асноўныя абмежаванні тычацца забароны на знаходжанне ў памежнай зоне з выключэннем асоб, якія пастаянна тут пражываюць або працуюць.
Намеснік міністра польскага МУС Мацей Вонсік нагадаў, што надзвычайнае становішча прыпыняе права на арганізацыю грамадскіх сходаў, масавых мерапрыемстваў, мастацкіх і забаўляльных мерапрыемстваў у памежнай зоне.

Таксама ў зоне, якой датычыць пастанова прэзідэнта трэба мець пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу.
Да поўначы тыя, хто не пражывае і не працуе ў зоне, якой датычыць пастанова прэзідэнта, павінны пакінуць ейную тэрыторыю.

IAR/аз