Беларуская Служба

На мяжы з Беларуссю Сілы тэрытарыяльнай абароны прыступілі да аперацыі «Моцная падтрымка»

03.09.2021 13:22
Увядзенне надзвычайнага становішча выклікана ростам колькасці імігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перасекчы мяжу з Польшчай, з тэрыторыі Беларусі.
Сілы тэрытарыяльнай абароны Польшчы ў дзеянні Крыніца: https://twitter.com/mblaszczak

Жаўнеры войскаў тэрытарыяльнай абароны пачалі аперацыю «Моцная падтрымка», – паведаміў міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. Учора, 2 верасня, міністр абвясціў аб пачатку акцыі, у рамках якой салдаты войскаў тэрытарыяльнай абароны будуць інфармаваць жыхароў раёнаў, якія ахоплены надзвычайным становішчам, што рабіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

З поўначы, на паласе шырынёй тры кіламетры ўздоўж мяжы з Беларуссю, пачало дзейнічаць надзвычайнае становішча. Яно ахоплівае 183 мясцовасці Падляскага і Люблінскага ваяводстваў.

«Войскі тэрытарыяльнай абароны пачалі аперацыю «Mоцная падтрымка». Сёння яны сустракаюцца з прадстаўнікамі органаў мясцовага самакіравання з раёнаў, якія знаходзяцца ў межах дзеяння надзвычайнага становішча. Салдаты будуць падтрымліваць жыхароў і паведамляць ім пра тое, як паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі», – напісаў Марыюш Блашчак у сваім профілі ў сацыяльнай сетцы.

Увядзенне надзвычайнага становішча выклікана ростам колькасці імігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перасекчы мяжу з Польшчай, з тэрыторыі Беларусі.

iar/pap/эж


МУС Польшчы: Надзвычайнае становішча – гэта канкрэтныя абмежаванні

02.09.2021 19:24
Да поўначы тыя, хто не пражывае і не працуе ў зоне, якой датычыць пастанова прэзідэнта, павінны пакінуць ейную тэрыторыю.

Віцэ-старшыня кіроўнай партыі Польшчы: Несумнеўна Беларусь і Расія рыхтуюць далейшыя агрэсіўныя крокі ў рамкай гібрыднай агрэсіі

03.09.2021 10:01
Антоні Мацярэвіч заявіў, што трэба чакаць агрэсіўных дзеянняў з боку Расіі і Беларусі.

Надзвычайнае становішча на польска-беларускай мяжы: легальна мяжу надалей можна перакрочваць

03.09.2021 11:48
Надзвычайнае становішча пачало дзейнічаць сёння апоўначы, яно ахоплівае 183 населеныя пункты.