Беларуская Служба

Амаль 300 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю перадухілілі польскія памежнікі

10.09.2021 13:12
Міністр абароны Польшчы паведаміў, што на польска-беларускай мяжы ўжо пабудавана 50 кіламетраў плота.
Uchodźcy na granicy polsko-białoruskiej
Uchodźcy na granicy polsko-białoruskiejStraż Graniczna

З учорашняга дня польскія памежнікі спынілі амаль 300 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Затрыманыя 3 нелегальных мігранта – усе грамадзяне Ірака.

Прэсавая сакратарка Памежнай варты Польшчы Анна Міхальска паведаміла, што за мінулыя суткі зафіксавана рэкорднай колькасць спробаў нелегальна трапіць у Польшчу. Памежнікі таксама затрымалі 10 замежных грамадзян, якія з польскага боку намагаліся паспрыяць мігрантам нелегальна перайсці дзяржаўную мяжу.

-Супраць гэтых іншаземцаў узбуджана справа па факце аказання дапамогі ў нелегальным перасячэнні мяжы. Таксама ў адносінах да гэтых людзей распачаты адміністрацыйны працэс аб экстрадыцыі з Польшчы, а таксама іншых краінаў Шэнгенскай зона.

Сёння міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што на польска-беларускай мяжы ўжо пабудавана 50 кіламетраў плота. У сувязі з агрэсіўнымі дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі, Польшча ў памежнай зоне ўвяла надзвычайнае становішча, якое дзейнічае ўжо тыдзень.

iar/эж


Віцэ-міністр МУС: У жніўні было 3,5 тыс спробаў нелегальнага перасячэння мяжы

06.09.2021 09:07
Цяпер сітуацыя нармалізуецца, удалося ўзяць яе пад кантроль.

Надзвычайнае становішча не перашкодзіць імігрантам і бежанцам

06.09.2021 11:38
Тыя, хто прыехаў у Беларусь, поўныя рашучасці патрапіць у Польшчу, – кажуць польскія памежнікі.