Беларуская Служба

Расце колькасць дзяцей-мігрантаў у беластоцкіх бальніцах

22.09.2021 16:32
«Яны галодныя, у стане дэгідратацыі і вельмі стомленыя», – кажа дырэктар Універсітэцкай дзіцячай бальніцу ў Беластоку Анна Васілеўска.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ва Універсітэцкай дзіцячай бальніцу ў Беластоку расце колькасць дзяцей-мігрантаў, затрыманых падчас спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Яны галодныя, у стане дэгідратацыі і вельмі стомленыя.

Толькі за апошні тыдзень памежнікі даставілі ў бальніцу васьмярых дзяцей, у тым ліку з Конга і Камеруна. «Гэта падлеткі, якія адлучыліся ад групы і адна- двухгадовыя дзеці з маці», – кажа дырэктар бальніцы, прафесар Анна Васілеўска(Anna Wasilewska):

- Стан шпіталізаваных дзяцей сярэдні. Часцей за ўсё, гэта вынік холаду і стомленасці, у тым ліку, выкліканай доўгім паходам. Яны расказваюць нам, што ішлі бесперапынна,напрыклад, чатыры суткі. Часцей за ўсё яны галодныя, у стане дэгідратацыі. Некаторыя з іх хворыя. У іх, напрыклад, інфекцыйная дыярэя, бранхіт або пнеўманія. Напэўна, доўгі паход у цяперашняй тэмпературы ім не дапамагае.

Дырэктар бальніцы дадае, што, калі толькі дзеці вылечацца, апеку над імі назад пяройме Памежная служба.

IAR/аз

За суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 276 мігрантаў

20.09.2021 12:09
За дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя пяць чалавек.

Апытанне: Палякі не хочуць бежанцаў з польска-беларускай мяжы

21.09.2021 09:11
72 працэнты апытаных інстытутам Pollster не жадаюць пускаць у краіну бежанцаў з польска-беларускай мяжы.

Польшча дэпартавала першых іншаземцаў за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы

22.09.2021 12:27
Толькі ўчора за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы былі затрыманыя чарговыя чатыры асобы, у асноўным іншаземцы.