Беларуская Служба

Прэзідэнт вырашыць аб магчымым прадаўжэнні надзвычайнага становішча на падставе справаздачаў службаў

22.09.2021 10:27
Канцылярыя прэзідэнта і Бюро нацыянальнай бяспекі пастаянна сочаць за сітуацыяй на мяжы, запэўнівае дарадчык Анджэя Дуды.
Paweł Mucha
Paweł MuchaMaciej Biedrzycki/ KPRP - Twitter/@prezydentpl

Прэзідэнт Польшчы прыме рашэнне аб магчымым прадаўжэнні надзвычайнага становішча ў памежнай зоне з Беларуссю на падставе справаздач памежнай і іншых службаў, заявіў грамадскі дарадчык кіраўніка польскай дзяржавы Павел Муха(Paweł Mucha).

Ён падкрэсліў, што для прэзідэнта пытанні, звязаныя з бяспекай Польшчы, маюць ключавое значэнне:

-Мы аналізуем усе дадзеныя, якія атрымліваем. На іх падставе будуць прымацца чарговыя рашэнні. Канцылярыя прэзідэнта і Бюро нацыянальнай бяспекі пастаянна сочаць за сітуацыяй на мяжы. Асноўная справа забеспячэнне бяспекі на польскіх межах.

Надзвычайнае становішча было ўведзенае рашэннем прэзідэнта 2 верасня тэрмінам да 30 дзён. Яно дзейнічае ў зоне шырынёй у 3 кіламетры ад мяжы з Беларуссю і ахоплівае ў агульнай складанасці больш за 180 населеных пунктаў – 115 у Падляшскім і 68 у Люблінскім ваяводствах. Рашэнне звязанае з ростам колькасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю.

IAR/аз

Апытанне: Палякі не хочуць бежанцаў з польска-беларускай мяжы

21.09.2021 09:11
72 працэнты апытаных інстытутам Pollster не жадаюць пускаць у краіну бежанцаў з польска-беларускай мяжы.

Анджэй Дуда заклікаў на форуме ААН да салідарнасці з беларусамі

22.09.2021 09:54
Беларусы хочуць мець такое ж права выбару сваёй улады, як французы, палякі, амерыканцы, карэйцы, нагадаў кіраўнік польскай дзяржавы.