Беларуская Служба

У Варшаве абмяркуюць энергетычную супрацу з краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы з ЗША

22.09.2021 14:45
На сустрэчу ў Варшаву прыбыла, між іншым, міністр энергетыкі ЗША Джэніфер Гранхольм.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сустрэча Партнёрства па трансатлантычным энергетычным супрацоўніцтве (PTECC) пачынаецца сёння ў Варшаве. Мэтай ініцыятывы з'яўляецца развіццё энергетычнага супрацоўніцтва паміж ЗША і хаўруснікамі з Еўропы для дыверсіфікацыі ў энергетычным сектары.

У сувязі з сустрэчай з візітам у Варшаве знаходзіцца міністр энергетыкі ЗША Джэніфер М. Гранхольм. Падчас трэцяй з 2019 года сустрэчы адбудзецца пераўтварэнне Партнёрства па трансатлантычным энергетычным супрацоўніцтве ў Партнёрства па трансатлантычным супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі і клімату (P-TECC).

Суарганізатарам сустрэчы з’яўляецца польскае Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя.

Асноўнымі тэмамі двухдзённай сустрэчы будуць развіццё чыстай энергіі, супрацоўніцтва ў галіне клімату, стварэнне працоўных месцаў, устойлівая энергетычная трансфармацыя і стварэнне больш моцных і ўстойлівых энергетычных сістэм у рэгіёне.

Падчас візіту сакратар Гранхольм таксама правядзе сустрэчу ў рамках Амерыканска-польскага стратэгічнага дыялогу па энергетыцы і сумесную сустрэчу ў фармаце «3 + 1» з краінамі Балтыі: Латвіяй, Літвой і Эстоніяй.

24 верасня яна наведае Варшаўскі музей Марыі Складоўскай-Кюры, каб ушанаваць памяць двухразовай лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі, а таксама сустрэнецца з асяроддзем польскіх жанчын-навукоўцаў.

IAR/аз