Беларуская Служба

Польскія памежнікі атрымалі сучасную тэхніку для назіранні за мяжой

23.09.2021 15:31
За апошнія суткі 243 мігранты спрабавалі незаконна трапіць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

За апошнія суткі 243 мігранты спрабавалі незаконна перайсці мяжу з Беларусі. Памежная служба затрымала восем чалавек. Паводле прэс-сакратара службы Анны Міхальскай(Anna Michalska), функцыянеры таксама затрымалі трох замежнікаў за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы:

-Былі затрыманыя чатыры грамадзяне Конга, тры – Ірану і адзін – Сірыі. Астатнія спробы былі прадухіленыя. Апрача таго былі затрыманыя тры іншаземцы – грамадзянін Беларусі, Румыніі і Шры-Ланкі. Згаданыя асобы дапамагалі ў незаконным перасячэнні мяжы.

На гэтым тыдні польскія памежнікі атрымалі 13 машын для назірання. Кошт аднаго аўтамабіля складае больш за 370 тысяч еўра. Машыны будуць задзейнічаныя як на мяжы з Беларуссю, так і Расіяй і Украінай. Яны абсталяваны высокачуллівымі камерамі.

IAR/аз

Мінабароны: Міграцыйны ціск на польскай мяжы не змяншаецца

23.09.2021 08:45
Да гэтай пары жаўнеры пабудавалі на мяжы 85 кіламетраў двухметровага плота.

Палякаў непакояць беларускія снайперы на мяжы

23.09.2021 10:31
Мы будзем уважліва сачыць за сітуацыяй, заявіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.