Беларуская Служба

У Беластоку прайшоў дабрачынны матч у падтрымку рэпрэсаваных беларусаў

26.09.2021 16:26
Заўзятары маглі падтрымаць сваю каманду і адначасова аказаць падтрымку зняволеным у Беларусі.
Аўдыё
  • У Беластоку прайшоў дабрачынны матч у падтрымку рэпрэсаваных беларусаў
  • Дабрачынны футбольны матч у Беластоку
У Беластоку прайшоў дабрачынны матч у падтрымку рэпрэсаваных беларусаўradyjo.net/ А. Пятроўская

На стадыёне матч згулялі каманда беластоцкага футбольнага клуба «Ягелонія» i каманда Беларускага Дому ў Варшаве.

Матч урачыста адкрылі старшыня Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк і дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч

«Нам трэба дзейнічаць дзеля падтрымкі палітвязняў у Беларусі і матч з'яўляецца выдатнай ідэяй», – сказаў Алесь Зарэмбюк.

- Ідэя падтрымаць беларускіх палітычных вязняў ажыццяўляецца ў 10 гадавіну заснавання Беларускага дому ў Варшаве. Літаральна ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Беластока, па другім баку мяжы пануе тэрор, цемра. Нам трэба зрабіць нешта для палітычных вязняў. Мы вырашылі, што матч гэта вельмі добрая ідэя.

Вынік матчу 2:2.

З Беластока Анна Пятроўская

Дабрачынны футбольны матч у Беластоку Дабрачынны футбольны матч у Беластоку