Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падзякаваў дзяржавам Вышаградскай групы (апроч Польшчы, Славаччына, Чэхія і Вугоршчына) за падтрымку, якая аказваецца Польшчы і балтыйскім дзяржавам ва ўмовах міграцыйнага крызісу.
Марыюш Блашчак, які прыняў удзел у сустрэчы міністраў абароны краін Вышаградскай групы ў Будапэшце, заявіў, што Польшча, а таксама балтыйскія краіны будуць працягваць абараняць вонкавую мяжу Еўрапейскага Звязу:
-Мы не дазволім, каб нехта пераходзіў дзяржаўную мяжу ў неўсталяваным парадку. Мы не дазволім распачаць міграцыйны крызіс. Нашы межы – гэта межы ЕЗ. Мы надаем вялікую ўвагу ахове нашых межаў. Польшчы прыкладае ўсе неабходныя намаганні.
Міністр Марыюш Блашчак таксама сустрэўся ў Будапэшце з міністрам замежных спраў Егіпта. Ён падзякаваў яму за дзеянні гэтай краіны па спыненні нелегальнай міграцыі. Тым часам, Памежная варта Польшчы за мінулыя суткі аднатавала 538 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. Было затрымана 15 чалавек.
iar/эж