Беларуская Служба

Войска Польскае гатовае павялічыць свой удзел у ахове польскай мяжы з Беларуссю

13.10.2021 14:29
У цяперашні час у рамках супрацоўніцтва з Памежнай службай у ахове польскай мяжы прымаюць удзел больш за 3 000 вайскоўцаў.
Wojciech Skurkiewicz, wiceminister obrony narodowej
Wojciech Skurkiewicz, wiceminister obrony narodowejPR24/Robert Bartosewicz

Войска Польскае гатовае значна павялічыць свой удзел у ахове польскай мяжы з Беларуссю, паведаміў у эфіры Польскага радыё 24 намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцех Скуркевіч(Wojciech Skurkiewicz).

У цяперашні час у рамках супрацоўніцтва з Памежнай службай у ахове польскай мяжы прымаюць удзел больш за 3 000 вайскоўцаў. Войцех Скуркевіч падкрэсліў, што супрацоўніцтва не абмяжоўваецца толькі патруляваннем памежнай зоны:

-Гэта не толькі ўдзел у будаўніцтве агароджы ці дадатковых пастоў, але таксама заангажаванне войскаў тэрытарыяльнай абароны ў розныя дзеянні. На мяжы былі таксама задзейнічаныя беспілотныя лятальныя апараты войскаў тэрытарыяльнай абароны. Таксама ажыццяўляюцца дзеянні, якія абапіраюцца на супрацу з мясцовым насельніцтвам.

Віцэ-міністр Войцех Скуркевіч дадаў, што Войска Польскае ўдзельнічае ў будаўніцтве агароджы ўздоўж мяжы, якая павінна ўскладняць мігрантам нелегальнае перасячэнне мяжы з боку Беларусі.

Нагадваем, з пачатку верасня на тэрыторыі памежнай зоны з Беларуссю дзейнічае надзвычайнае становішча. Польскія ўлады вырашылі ўвесці яго ў адказ на міграцыйны крызіс, які на мяжы выклікаў Аляксандр Лукашэнка. З пачатку кастрычніка было зафіксавана больш за 6 тысяч спробаў незаконнага перасячэнняў мяжы з Беларусі ў Польшчу.

IAR/аз

Заўтра Сейм зоймецца законапраектам аб будаўніцтве плота на мяжы з Беларуссю

13.10.2021 08:35
Намеснік прэс-сакратара кіроўнай партыі Радаслаў Фогель: Урад хоча, каб будаўнічыя работы пачаліся як мага хутчэй.

За суткі польская Памежная служба прадухіліла 470 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

13.10.2021 10:32
З пачатку кастрычніка такіх спробаў было 6 700, а з пачатку года - больш за 18 тысяч.