Беларуская Служба

За суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 2 640 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

13.10.2021 18:31
Зараз у бальніцах знаходзіцца больш за 2 720 пацыентаў з COVID-19. 240 з іх падключаныя да апаратаў ШВЛ.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

За суткі ў Польшчы былі зарэгістраваныя 2 640 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Гэта на 27% больш, чым тыдзень таму. 40 пацыентаў, хворых COVID-19, памерлі.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) падкрэсліў, што за апошнія суткі былі шпіталізаваныя 107 пацыентаў з COVID-19. Палітык нагадаў, што з павелічэннем колькасці інфекцый павялічваецца таксама колькасць занятых кавідных месцаў у шпіталях:

- Гэта аўтаматычна адлюстроўваецца ў колькасці занятых кавідных месцаў. Зараз у Люблінскім ваяводстве занятыя 63% такіх ложак, а ў Падляшскім – 55%. Агулам даступныя 7 646 ложак. Зразумела іх колькасць будзе дапасоўвацца да патрэбаў, у залежнасці ад эпідэмічнай сітуацыі ў дадзеным ваяводстве.

Зараз у польскіх бальніцах знаходзіцца больш за 2 720 пацыентаў з COVID-19. 240 з іх падключаныя да апаратаў ШВЛ.

IAR/аз