Беларуская Служба

Абвешчаны нацыянальны збор сродкаў на музей ксяндза Ежы Папялушкі

19.10.2021 16:25
Адкрыццё ўстановы ў родным горадзе капелана прафсаюзу «Салідарнасць» запланавана на 2024 год, гэта значыць на 40-годдзе смерці пакутніка.
.
.PAP/Paweł Supernak

Абвешчаны нацыянальны збор сродкаў на музей ксяндза Ежы Папялушкі, які будуецца ў Акопах на Падляшшы. Адкрыццё ўстановы ў родным горадзе капелана прафсаюзу «Салідарнасць» запланавана на 2024 год, гэта значыць на 40-годдзе смерці пакутніка.

З 11 лістапада ў пляцоўках пошты можна будзе купіць манету з выявай ксяндза Папялушкі і яго словамі «Мы павінны казаць праўду, калі іншыя маўчаць». Сродкі будуць прызначаныя на будову музею.

Багдан Раманюк з Фонду айца Ежы Папялушкі «Дабро» адзначае, што набыццё манеты мае сімвалічны сэнс:

-У таго, хто купіць манету, будзе памятная рэч, але і пачуццё, што ён далучыўся да будовы музею ксяндза Ежы Папялушкі. Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны ўжо пацвердзіла праект музею. Яго будзе рэалізоўваць Падляскі музей.

Музей будзе пабудаваны ля крыжа, цэнтральнага месца ў Акопах, і стане месцам, дзе кожны зможа сустрэцца з ксяндзом Папялушкам.

Будаўніцтвам музею, акрамя Польскай пошты і Манетнага двара Польшчы, займаюцца Інстытут нацыянальнай памяці і Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту.

ав

У Баранаве Сандамерскім адкрыўся Музей тэатра Польскага радыё

18.10.2021 16:31
Гэта, напэўна, адзіны ў свеце музей, прысвечаны п'есам радыётэатра.