Беларуская Служба

Дзеля барацьбы з пандэміяй Польшча дасылае ў Румынію лекараў

28.10.2021 14:19
Апроч таго, Польшча ўжо прыняла дзевяць пацыентаў з Румыніі. 
zdj. il.
zdj. il.Pixabay.com

У Румынію адпраўляецца польская мэдычная місія, якая дапаможа ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса. На месца выязджаюць 43 мэдыкі, у тым ліку 13 дактароў і 11 пажарных. Польскі ўрад таксама адпраўляе неабходнае медычнае абсталяванне. У польскім урадзе адзначылі, што па дапамогу звярнуўся румынскі бок. Задача польскай місіі – дапамога мясцовым медыкам.

Апроч таго Польшча ўжо прыняла дзевяць пацыентаў з Румыніі. Яны знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, усе румыны падлучаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. На жаль, адзін пацыент учора памёр.

На фоне аказання дапамогі Румыніі, МЗС Польшчы падкрэслівае, што Бухарэст з'яўляецца адным з найбліжэйшых стратэгічных партнёраў Варшавы.

iar/эж


Толькі 0,17% прышчэпленых грамадзян заразіліся каранавірусам

22.10.2021 19:38
На сённяшні дзень у Польшчы двума кампанентамі прышчэплена 46%.

Польшча – лідар па перадачы вакцынаў супраць COVID-19 трэцім краінам

23.10.2021 09:28
Да гэтай пары Польшчы перадала краінам, якія не з’яўляюцца членамі Еўрасаюза 4 мільёны доз вакцынаў супраць COVID-19.