Беларуская Служба

Польшча плануе пабудаваць агароджу на мяжы з Беларуссю да сярэдзіны будучага года

29.10.2021 08:32
Кіраўнік польскага МУС гарантуе, што агароджа не будзе толькі звычайным фізічным плотам.
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведаміў, што сістэма аховы польска-беларускай мяжы будзе пабудаваная да сярэдзіны наступнага года. Марыюш Каміньскі (Mariusz Kamiński)падкрэсліў, што гэта не будзе звычайная сцяна, але агароджа, абсталяваная сучаснай тэхнікай. Міністр заявіў у эфіры TVP Info, што дэталі, датычныя аховы мяжы, будуць прадстаўленыя пасля таго, як толькі закон аб будаўніцтве агароджы падпіша прэзідэнт Анджэй Дуда:

- Перш за ўсё я хачу падкрэсліць, што гэта не толькі фізічная агароджа, але электронная сістэма аховы, якая будзе манітараваць і паведамляць пра тое, што адбываецца ўздоўж мяжы. Гэта дэтэктары руху, цеплавізійныя камеры іг.д. Гэта будзе сучасная, прафесійная і сур’ёзная сістэма. Мы павінны стварыць яе як мага хутчэй. У нас канцэпцыя гатовая.

Кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі запэўніў, што ўрад выдзеліў дастатковыя сродкі на будаўніцтва згаданай сістэмы. Марыюш Каміньскі нагадаў, што Еўракамісія адмовіла Літве, якая звярнулася да яе з просьбай аб фінансаванні будаўніцтва агароджы на сваёй мяжы з Беларуссю. Палітык нагадаў, што ў інтарэсах Еўрасаюза, каб яго знешнія межы былі эфектыўна ахоўваныя.

IAR/аз

Два польскія жаўнеры былі параненыя агрэсіўнымі мігрантамі на мяжы з Беларуссю

25.10.2021 11:45
Жаўнеры дапамаглі затрымаць групу з каля шасцідзесяці мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу.

Улады адправяць на мяжу з Беларуссю дадатковыя 2,5 тысячы жаўнераў

25.10.2021 17:32
Агулам польска-беларускую мяжу дапамогуць ахоўваць 10 тысяч жаўнераў.