Беларуская Служба

Новая міністр клімату Польшчы адправіцца ў Прагу на перамовы па справе шахты «Туруў»

03.11.2021 16:34
20 верасня Суд ЕЗ наклаў на Польшчу 500 тысяч еўра сутачнага штрафу за невыкананне гэтай пастановы аб закрыцці шахты. 
.
. Foto: youtube.com/watch/screen

У пятніцу, 5 лістапада новая міністр клімату Польшчы Анна Москва вылятае ў Прагу на перамовы, у тым ліку датычныя вугальнай шахты «Туруў» у Багатыні. Польская дэлегацыя накіроўваецца ў сталіцу Чэхіі з перакананнем, што для ўсіх бакоў лепшае спыненне спрэчкі – для палякаў, для чэхаў і асабліва для жыхароў рэгіёну, лічаць у польскім міністэрстве клімату.

У траўні суд Еўразвязу задаволіў пазоў Чэхіі аб прыпыненні здабычы бурага вугалю на шахце «Туруў». 20 верасня Суд ЕЗ наклаў на Польшчу 500 тысяч еўра сутачнага штрафу за невыкананне гэтай пастановы. Па дадзеных чэшскага боку, здабыча на шахце «Туруў» аказвае негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе і прыводзіць да зніжэння ўзроўню грунтавых вод.

Польска-чэшскія перамовы аб далейшай эксплуатацыі шахты пакуль не дасягнулі кампрамісу. Бакі не дамовіліся аб тэрмінах дзеяння дагавора аб здабычы на шахце і магчымасці яго скасавання. 30 верасня перамовы былі прыпыненыя. У апошнія дні чэшскі бок выказваў гатовасць аднавіць перамовы.

iar/эж

Туруў: чэхі паднімаюць стаўку. Польшча будзе плаціць 5 мільёнаў еўра ў дзень?

09.06.2021 10:50
21 траўня Суд ЕЗ, пагадзіўшыся з довадамі чэшскага боку, загадаў Польшчы прыпыніць здабычу бурага вугалю на шахце Туруў.

Польшча і Чэхія не змаглі дамовіцца аб далейшым лёсе шахты ў Туруве

19.06.2021 15:47
«Гэта былі насычаныя два дні, жорсткія перамовы, мы абмеркавалі многія пытанні, што дапамагло нам лепш зразумець адзін аднаго».

Дзве тысячы рабочых з Польшчы выйшлі на пратэст у Люксембургу

22.10.2021 16:57
Прафсаюзы не згаджаюцца на закрыццё вугальнай шахты Туроў.