Польшчы неабходная энергетычная і экалагічная трансфармацыі, лічыць прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Паводле яго, неабходна шырокая грамадская дыскусія па пытаннях экалогіі, сацыяльных справах і карпаратыўным кіраванні. У сваім пасланні ўдзельнікам Кангрэса ESG – Польская сіла бізнесу кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў важнасць устойлівага развіцця, арыентаванага на сацыяльнае развіццё:
- Мы спаборнічалі па тэхналогіі, інавацыйнасці, росце ВУП. Зараз разумеем, што калі тэхналогія – то, тая, якая служыць людзям; калі інавацыі – то тыя, дзякуючы якім свет становіцца больш зручным для жыцця. І на канец, калі рост ВУП – то такі, якім змогуць карыстацца ўсе грамадскія групы, а не выключна эліты.
У Кангрэсе ESG – Польская сіла бізнесу прымае ўдзел больш за 150 прадстаўнікоў урадавых і няўрадавых арганізацый, кампаній, органаў мясцовага самакіравання, а таксама навукоўцаў.
Тры асноўныя тэмы мерапрыемства – грамадства, эканоміка і экалогія. Кангрэс Польская сіла бізнесу будзе доўжыцца да 5 лістапада 2021 года.
IAR/аз