Беларуская Служба

Цела маладзёна знойдзена каля беларускай мяжы

13.11.2021 17:14
Падчас агляду, які праводзілі супрацоўнікі паліцыі, аказалася, што гэта труп прыкладна дваццацігадовага грамадзяніна Сірыі.
Granica z Białorusią
Granica z BiałorusiąPAP/EPA/STR

Побач з беларускай мяжой было знойдзена цела маладога мужчыны. Верагодна, гэта дваццацігадовы сірыец. Пра выяўленне нябожчыка паліцыі паведаміў чалавек, які працуе ў лесе, кажа прадстаўнік Падляскай паліцыі малодшы інспектар Томаш Крупа:

-У лясах недалёка ад мяжы, пад вёскай Вулька-Церахоўская, гміна Чарэмха, ляснік выявіў астанкі маладога чалавека. Падчас агляду, які праводзілі супрацоўнікі паліцыі, аказалася, што гэта труп прыкладна дваццацігадовага грамадзяніна Сірыі. Пры ім быў пашпарт. Дзеянні, якія супрацоўнікі паліцыі праводзілі на месцы пад наглядам пракурора і з удзелам лекара, не дазволілі адназначна высветліць прычын смерці.

Прычыны смерці будуць выяўлены падчас патолагаанатамічная экспертызы. Цела замежніка было перададзена ва ўстанову судовай медыцыны.

iar/эж

ААН прапануе вырашэнне міграцыйнага крызісу ў Беларусі

12.11.2021 17:25
Тут можа ўзнікнуць праблема, бо далёка не ўсе хочуць вяртацца дадому.

Джо Байдэн «заклапочаны» міграцыйным крызісам

13.11.2021 10:51
Гэта першы раз, калі прэзідэнт ЗША публічна загаварыў аб міграцыйным крызісе на мяжы ЕЗ з Беларуссю. 

З дапамогай лазераў і газу сілавікі Лукашэнкі зладзілі спробу прарыву мяжы

13.11.2021 13:04
Памежная варта Польшчы зафіксавалі 219 спробаў незаконнага перасячэння дзяржаўнай, былі затрыманыя тры грамадзяніна Ірака.