Беларуская Служба

З дапамогай лазераў і газу сілавікі Лукашэнкі зладзілі спробу прарыву мяжы

13.11.2021 13:04
Памежная варта Польшчы зафіксавалі 219 спробаў незаконнага перасячэння дзяржаўнай, былі затрыманыя тры грамадзяніна Ірака.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAgencja Forum; Straż Graniczna

Прэсавы сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын паведаміў, што ўначы ў раёне вёскі Чарэмха адбылася спроба сілавога прарыву праз польскую дзяржаўную мяжу з Беларуссю, у якой удзельнічалі беларускія спецслужбы.

Гэты інцыдэнт чыноўнік назваў чарговай спробай эскалацыі крызісу з боку рэжыму Лукашэнкі. Станіслаў Жарын падкрэсліў, што польскія службы перадухілілі спробу перасячэння мяжы:

-Уначы службовыя транспартныя сродкі з беларускага боку спрабавалі разбурыць памежныя агароджы. У гэты час польскіх жаўнераў асляплялі магутнымі лазерамі, каб ускладніць ім працу. Адначасова беларусы ў гэтае месца накіравалі вялікую групу мігрантаў, якім далі балончыкі са слезацечным газам.

Станіслаў Жарын падкрэсліў, што начная спроба прарыву ў Польшчу была падрыхтаванай і праведзенай беларускімі спецслужбамі.

Учора Памежная варта Польшчы зафіксавалі 219 спробаў незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, былі затрыманыя тры грамадзяніна Ірака.

iar/эж

Еўракамісія прапанавала прызначыць 25 млн еўра з бюджэту ЕС на 2022 год на ахову мяжы з Беларуссю

12.11.2021 10:01
Аднак грошы з супольнага бюджэту не могуць быць прызначаныя на будаўніцтва сцяны, бо на гэта няма дазволу Ерўракамісіі.

Джо Байдэн «заклапочаны» міграцыйным крызісам

13.11.2021 10:51
Гэта першы раз, калі прэзідэнт ЗША публічна загаварыў аб міграцыйным крызісе на мяжы ЕЗ з Беларуссю. 

МУС Польшчы: Разважаем закрыццё транзітнага чыгуначнага руху праз Беларусь

13.11.2021 11:04
«Нашы дзеянні моцныя, але абарончыя. Мы не настроеныя на агрэсію».