Беларуская Служба

Baltic Pipe пазбавіць Польшчу залежнасці ад расійскага газу

20.11.2021 12:12
Baltic Pipe разлічаны на прапампоўку штогод 10 млрд кубаметраў газу. Гэта менавіта столькі, колькі Польшча імпартавала газу  з Расіі. 
Budowa Baltic Pipe. Piotr Naimski: uruchomienie gazociągu pozwoli nam zdywersyfikować źródła energii
Budowa Baltic Pipe. Piotr Naimski: uruchomienie gazociągu pozwoli nam zdywersyfikować źródła energiishutterstock.com/Wojciech Wrzesien

Польшча істотна наблізілася да сваёй мэты ўжо праз год замяніць расійскі газ на нарвежскі. Збудаваны для гэтага газаправод Baltic Pipe завяршыў самы складаны этап работ. Польская кампанія Gaz-System, яго ўласнік і будучы аператар, паведаміла 18 лістапада аб зварцы апошняй трубы на марскім участку паміж Даніяй і Польшчай.

Такім чынам, пракладка труб на моры завершана да перыяду зімовых штормаў. Надалей працы будуць весціся на сушы, у асноўным на польскай і часткова на дацкай тэрыторыі, так што небяспека таго, што дзесяць з паловай месяцаў сур'ёзна выбіцца з графіка цяпер амаль немагчыма. Афіцыйная здача газаправода ў эксплуатацыю запланаваная на 1 кастрычніка 2022 года.

Baltic Pipe кардынальна зменіць сітуацыю на газавым рынку. А Польшча – гэта найбуйнейшы экспартны рынак «Газпрома» ва Усходняй Еўропе і шосты па памерах пакупнік расійскага трубаправоднага газу ва ўсім ЕЗ пасля ФРГ, Італіі, Аўстрыі, Францыі і Нідэрландаў.

Baltic Pipe разлічаны на прапампоўку штогод 10 млрд кубаметраў газу. Гэта менавіта столькі, колькі Польшча імпартавала расійскага газу праз Беларусь па газаправодзе «Ямал-Еўропа».

паводле dw/эж


Прэм'ер Польшчы: У доўгатэрміновай перспектыве будаўніцтву газаправода Baltic Pipe нічога не пагражае

11.06.2021 12:18
«Гэты праект з'яўляецца крытычным не толькі для энергетычнай суверэннасці Польшчы, але суверэннасці, якая зробіць немагчымым газавы шантаж Расіі».

Марскі ўчастак Baltic Pipe быў выведзены на бераг у Даніі

22.10.2021 15:31
Аналагічная аперацыя на польскім узбярэжжы каля Пагажэліцы была завершана ў першай палове верасня.