Беларуская Служба

Да канца года будзе прадстаўлены план Цэнтральнага камунікацыйнага порту

24.11.2021 12:07
У рамках праекту плануецца пабудаваць аэрапорт імя «Салідарнасці» і каля 1 600 кіламетраў чыгунк
Der Mega-Flughafen mit einer anfnglichen Kapazitt von 45 Millionen Passagieren pro Jahr soll bis 2027 gebaut werden.
Der Mega-Flughafen mit einer anfänglichen Kapazität von 45 Millionen Passagieren pro Jahr soll bis 2027 gebaut werden.Foto: pressematerialien

Намеснік міністра інфраструктуры Марцін Гарала заявіў, што да канца года яго ведамства прадставіць план аэрапорту ў Баранаве. Аэрапорт «Салідарнасць» стане асноўным элементам Цэнтральнага камунікацыйнага порта (ЦКП).

Марцін Гарала адзначыў, што ў гэтым месяцы таксама будуць падпісаныя партнёрскія пагадненні з аэрапортам Інчхон у Паўднёвай Карэі:

- Завяршаецца прыродная інвентарызацыя. Да канца года будзе завершаны план аэрапорту. У снежні адбудзецца візіт інфраструктуры Рэспублікі Карэі, падпішам чарговыя дамовы паміж ЦКП і карэйскім аэрапортам Інчхон, які за'яўляецца нашым стратэгічным партнёрам. Пазітыўна ацэньваем дынаміку прац.

Цэнтральны камунікацыйны порт – гэта транспартны вузел паміж Варшавай і Лоддзю, які павінен інтэграваць паветраны, чыгуначны і аўтамабільны транспарт Польшчы. У рамках праекту плануецца пабудаваць аэрапорт імя «Салідарнасці» і каля 1 600 кіламетраў чыгункі, якія звяжуць Варшаву з найбуйнейшымі гарадамі краіны. Чакаецца, што інвестыцыі будзе завершана да канца 2027 года.

iar/эж

Неўзабаве з Варшавы ў Лодзь можна будзе даехаць за 45 хвілін

16.06.2021 09:33
Будзе гэта магчыма дзякуючы развіццю інфраструктуры ў рамках будаўніцтва ЦКП.

У Польшчы рыхтуюцца да будаўніцтва новага аэрапорта

27.08.2021 15:45
У 2023 годзе пачнецца будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта.