Беларуская Служба

Польшча вядзе перамовы аб з'яўленні войскаў НАТА на мяжы з Беларуссю

02.12.2021 08:42
На мяжы з Беларуссю польскіх праваахоўнікаў ужо падтрымліваюць інжынерныя войскі з Вялікай Брытаніі і Эстоніі.
-
Польска-беларуская мяжа Крыніца: Мінабароны Польшчы

Намеснік кіраўніка канцылярыі прэзідэнта Польшчы Пётр Цвік заявіў, што вядуцца папярэднія перамовы аб магчымасці зʼяўлення на мяжы з Беларуссю дадатковых войскаў НАТА. Палітык патлумачыў, што жаўнеры павінны былі б дапамагчы польскім памежнікам адбіваць гібрыдныя атакі на ўсходні фланг Альянсу:

-Ёсць уступныя дамоўленасці аб тым, што ў выпадку патрэбы, на мяжы зʼявяцца дадатковыя сілы НАТА дзеля падтрымкі нашых жаўнераў і памежнікаў. Гледзячы на палітычны наступ, які рэалізуе прэзідэнт Польшчы, мы спадзяемся, што атрымаецца адбіць атакі на дыпламатычным узроўні.

На мяжы з Беларуссю польскіх праваахоўнікаў ужо падтрымліваюць інжынерныя войскі з Вялікай Брытаніі і Эстоніі, яны дапамагаюць у ахове мяжы.

iar/эж

З поўначы дзейнічае новае распараджэнне пра знаходжанне на мяжы з Беларуссю

01.12.2021 08:49
Гэта той самы раён, дзе з 2 верасня з-за міграцыйнага ціску ўвялі надзвычайнае становішча.

Мінабароны: Беларусы абстралялі польскія пражэктары на мяжы (ФОТА)

01.12.2021 10:15
У сувязі з інцыдэнтам у Мінабароны будзе выкліканы беларускі аташэ па пытаннях абароны.