Беларуская Служба

Памежная служба: Мігранты становяцца больш агрэсіўнымі

07.12.2021 18:32
Хоць спробаў перасячэння мяжы менш, то зараз мігранты больш агрэсіўныя, чым на пачатку крызісу, кажуць польскія памежнікі.
 -
Кордон - ілюстраційне фотоtwitter.com/terytorialsi

Прэс-сакратар польскай Памежнай службы Анна Міхальска(Anna Michalska) заявіла ў эфіры TVP Info, што хоць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы зараз менш, то агрэсіўнасць мігрантаў значна ўзрасла:

- Сапраўды, спробаў перасячэння польска-беларускай мяжы фіксуецца менш, тым ня менш групы мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перайсці мяжу з Беларусі зараз лепш да гэтага падрыхтаваныя. Напруклад, у іх ёсць адпаведныя прылады, часта небяспечныя. Іншаземцы нападаюць на польскіх функцыянераў – закідаюць іх камянямі і петардамі. У выніку фіксуецца больш небяспечных сітуацый, чым на пачатку міграцыйнага крызісу, то бок у жніўні. Тады групы былі буйнейшыя, але мігранты спакайнейшыя, чым цяпер.

З пачатку году Памежная служба зафіксавала больш за 38 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. У лістападзе такіх спробаў было амаль 9 тысяч.

аз

Працягваюцца правакацыі на мяжы: з беларускага боку прымянялі гукавыя петарды

06.12.2021 11:11
У нядзелю былі зафіксаваныя чарговыя правакацыі беларускіх службаў каля мяжы з Польшчай.

Польскае МУС: Міграцыйны ціск на польска-беларускай мяжы змяншаецца

07.12.2021 12:29
Учора польская Памежная служба зафіксавала 116 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.