Беларуская Служба

За суткі адбыліся 32 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

18.12.2021 15:01
У гэтым месяцы памежнікі зафіксавалі амаль 1 200 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.
   32      .
За суткі адбыліся 32 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. PAP/Wojtek Jargiło

За апошнія суткі польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасячы 32 чалавекі. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар польскай Памежнай службы. У дачыненні да 15 мігрантаў былі вынесеныя пастановы аб неабходнасці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы. Анна Міхальска (Anna Michalska) паведаміла, што ўначы ля вёскі Чарэмха мяжу фарсіравала група мігрантаў:

- 32 мігранты спрабавалі сілай перакрочыць мяжы. Яны кідалі ў польскіх функцыянераў камяні, свяцілі лазерам у твар. Традыцыйна ўсё праходзіла пад кантролем беларускіх службаў. Згаданая група мігрантаў перасекла мяжу, але была развярнутая назад. У сваю чаргу ля Мельніка і Нараўкі былі заўважаныя пашкоджанні агароджы з калючага дроту. Хутчэй за ўсё, там таксама планавалася нелегальнае перасячэнне мяжы.

У гэтым месяцы памежнікі зафіксавалі амаль 1 200 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Сёлета агулам больш за 39 тысяч.

IAR/аз

Прадстаўнікі Іраку і Конга прыбудуць у Польшчы дапамагаць у ідэнтыфікацыі імігрантаў

10.12.2021 17:32
Гаворка ідзе пра мігрантаў, якія жадаюць вярнуцца ў краіну паходжання, але дзеля гэтага не маюць неабходных дакументаў.

МЗС Польшчы: Міграцыйны ціск аслабеў, але гэта не канец праблем на мяжы

16.12.2021 10:38
Польская Памежная служба падкрэслівае, што мігранты становяцца больш агрэсіўнымі.

Кіраўнік Мінабароны: Вопыт місій у Іраку і Афганістане дапамагае жаўнерам на мяжы

18.12.2021 11:07
«Яны ведаюць менталітэт тых, каго рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае для перасячэння мяжы з Польшчай», – кажа Марыюш Блашчак.