Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы пільна сочыць за сітуацыяй на ўкраінска-расійскай мяжы

27.12.2021 12:06
«На дадзены момант усе варыянты магчымыя, мы іх не выключаем, шчыльна супрацоўнічаем з Украінай».
. , . , , 20  2021
А. Дуда, Ул. Зяленскі, Украіна, 20 снежня 2021 года Крыніца:РАР/Leszek Szymański

Кіраўнік прэзідэнцкага кабінета Павел Шрот заявіў, што прэзідэнт Анджэй Дуда пастаянна атрымлівае інфармацыю аб сітуацыі на ўкраінска-расійскай мяжы. Гэтая інфармацыя паступае як ад польскіх спецслужбаў, так і ад польскіх саюзнікаў.

Павел Шрот падкрэсліў, што сітуацыя вельмі сур'ёзная, а Польшча цесна супрацоўнічае з Украінай:

-На дадзены момант усе варыянты магчымыя, мы іх не выключаем, шчыльна супрацоўнічаем з Украінай. Прэзідэнт Дуда напярэдадні святаў сустракаўся з прэзідэнтам Зяленскім у фармаце Люблінскага трохкутніка і напэўна гэта не былі апошнія кантакты. Прэзідэнт Дуда падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і дэмакратычны лад гэтай краіны.

У суботу Міністэрства абароны Расіі паведаміла аб заканчэнні вучэнняў ля межаў з Украінай, у іх прымалі ўдзел больш за 10 тысяч вайскоўцаў. Краіны Захаду папярэджвалі, што манеўры могуць прадстаўляць сабой спробу ўварвання ва Украіну. Занепакоенасць міжнароднай супольнасці выклікала значнае павелічэнне колькасці расійскіх вайскоўцаў, дыслакаваных уздоўж мяжы з Украінай.

iar/эж

Прэзідэнт Польшчы: Нельга паддавацца ўльтыматуму Пуціна

20.12.2021 14:46
Лідары дзяржаў Люблінскага трыкутніка ў заходнеўкраінскім мястэчку Гута падпісалі сумесную дэкларацыю салідарнасці ў пытаннях бяспекі.

Расія не цікавіцца сваімі грамадзянамі, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах

24.12.2021 09:01