Беларуская Служба

Польская Памежная служба падвяла вынікі сваіх дзеянняў на польска-беларускай мяжы ў 2021 годзе

04.01.2022 08:38
У 2021 годзе колькасць спробаў нелегальнага перасячэння польскай мяжы вырасла ў 325 разоў.
-    .
Польска-беларуская мяжа ля вёскі Капчаны.PAP/Artur Reszko

У 2021 годзе памежнікі зафіксавалі 39 714 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Былі затрыманыя 2 800 замежнікаў. Польская Памежная служба падсумавала свае леташнія дзеянні на польска-беларускай мяжы.

Колькасць спробаў нелегальнага перасячэння польскай мяжы вырасла ў 325 разоў у параўнанні да мінулага года, калі яна склала 122. Нагадваем у 2021 годзе іх было каля 40 тысяч. У сваю чаргу колькасць затрыманых іншаземцаў вырасла амаль у дваццаць разоў.

Прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска(Anna Michalska) кажа, што для памежнікаў найбольш складаным быў пачатак міграцыйнага крызісу:

- Тады раптам колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы вырасла нават да 700 у дзень. Трэба памятаць, што да мінулага года сітуацыя на польска-беларускай мяжы была стабільная. З такім міграцыйным ціскам мы не сустракаліся цягам апошніх 30 гадоў.

З 500 да 2,5 тысячы была павялічаная колькасць месцаў у закрытых цэнтрах для бежанцаў. Цяпер у сярэднім у іх знаходзіцца каля 1 700 чалавек і гэта ў пяць разоў больш, чым год таму.

IAR/аз

МЗС Расіі: Мы падтрымаем Беларусь у выпадку расследавання дзейнасці польскіх уладаў на мяжы

30.12.2021 17:42
Паводле Марыі Захаравай, заявы вайскоўца-дэзерціра патрабуюць «дбайнага міжнароднага расследавання».

Польскае МУС: Папулярнасць міграцыйнага шляху праз Беларусь і Польшчу падае

31.12.2021 12:31
Пра гэта, паводле віцэ-міністра Мацея Вонсікa, сведчаць таксама паведамленні, якія мігранты змяшчаюць на папулярных інтэрнэт-форумах.

Памежная служба: За суткі 23 мігранты спрабавалі незаконна перасячы мяжу з Беларусі

31.12.2021 17:29
Беларускія службы не спыняюць правакаваць польскіх памежнікаў, паведамляе польская Памежная служба.