Беларуская Служба

Хрысціне ўсходняга абраду святкуюць Раство Хрыстова

07.01.2022 12:31
Паводле дадзеных Польскай аўатакефальнай праваслаўнай царквы, яна налічвае каля 600 тысяч прыхажан.
ІлюстрацыяКрыніца: PAP/EPA/KHALED ELFIQI

Праваслаўныя і вернікі іншых усходніх абрадаў, у тым ліку грэка-католікі і стараверы адзначаюць Каляды.

Па дадзеных сабора епіскапаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, больш за 90 % праваслаўных прыходаў у Польшчы выкарыстоўваюць у сваім рэлігійнай жыцці Юліянскі каляндар. Асабліва гэта датычыцца ўсходняй частцы Польшчы, у тым ліку Падляшскім ваяводствам, дзе пражываюць найбуйнейшыя праваслаўныя абшчыны. Паводле Юліянскага календара, Каляды святкуюць таксама грэка-каталікі, вялікая колькасць якіх пражывае на Падкарпацці. У сувязі з праваслаўным Калядамі ў пятніцу, 7 студзеня ў некаторых навучальных установах Падляшша няма заняткаў.

Паводле дадзеных Польскай аўатакефальнай праваслаўнай царквы, яна налічвае каля 600 тысяч прыхажан.

Напярэдадні Раства Хрыстовага прэзідэнцкая пара Польшчы павіншавала вернікаў усходняга абрада з гэтым святам.

iar/pa/эж


Прэзідэнцкая пара Польшчы павіншавала хрысціянаў усходняга абраду з Раством

06.01.2022 12:25
«Падчас каляднай вячэры, калі вы будзеце дзяліцца прасфорай, хай усе сэрцы адчуюць цяпло і любоў, блізкасць». 

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі павіншаваў праваслаўных з Раством Хрыстовым

07.01.2022 08:12
«Нараджэнне Ісуса нагадвае нам пра тое, што новая надзея можа быць у нашых сэрцах. Жадаю гэтага кожнаму, асабліва вязням сумлення, іх сем’ям і блізкім».